Эразмус+: Творчы моладзевы абмен

Дзе: Велікабрытанія, Kennington (каля Лондана)

Калі: 5-14 жніўня

Для каго: творчая моладзь 16-24 год – 4 чалавекі

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 31 траўня.

+падпісацца на нашую суполку ў VK – vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook

Аб праекце

Праект датычыць творчасці сярод маладых людзей; ён дазволіць навучыцца праектаваць, распрацоўваць і ажыццяўляць творчыя мерапрыемствы з выкарыстаннем рамёстваў і музыкі; тым часам ствараючы каштоўны вопыт валанцёрства, які матывуе маладых людзей, навучае іх разнастайным навыкам і развівае іх адчувальнасць і разуменне свету вакол.

У праграме прадугледжана:

  1. міжкультурныя верачы;
  2. удзел у творчых мерапрыемствах;
  3. развіццё асноўных кампетэнцый Эразмус+:
    1. навыкі сацыяльнага ўключэння моладзі з малымі магчымасцямі;
    2. планаванне творчых задумаў і мерапрыемстваў ;
    3. складанне рэзюмэ для творчых спецыяльнасцяў;
    4. развіццё прэзентацыйных уменняй сваёй творчасці;
    5. стварэнне кліпаў і відыё для youtube і сацыяльных медыя;
  4. экскурсія па гістарычных мясцінах Ангельшчыны.

Pin It on Pinterest