Столькі чакання гэтага праекту і вось Беларускі Ўікэнд ужо прашмыгнуў у мінулы дзень! Столькі ўражанняў і столькі прыемных хвілін!
Беларўскі Ўікэнд — вольная пляцоўка, якая ставіць сваёй галоўнай мэтай стварэнне ўмоваў для камунікавання па-беларуску і пашырэння беларускай культуры. Нашае галоўнае правіла: размаўляем толькі па-беларуску!
Беларўскі Ўікэнд− доўгатэрміновы праект, які накіраваны на поўнае пагружэнне ў беларускую культуру. Ліберальная моладзевая арганізацыя Грамадзянскі Форум ладзіла 7-8 снежня 2013 года стартавае мерапрыемства беларускамоўнага, беларускагістарычнага праекта Беларускі Ўікэнд у адным з хостэлаў г.Менска :)
Што чакала нашых сяброў: знаёмства з ўсімі ўдзельнікамі, гісторыі з жыцця беларускамоўных дзяўчынак і хлопчыкаў, гістарычная гульня, гатаванне беларускіх страў. З намі былі таленавітыя людзі Беларусі, якія дзяліліся з намі сваімі дасягненнямі. Нашых удзельнікаў захапіў рамантычны гук вершаў Алеся Сьнега, які адчыніў дзьверы ў паэзію сучасных беларусаў. Да нас прыходзіў спецыяліст па беларускаму зорнаму небу Віктар Малышчыц, які распавёў, куды паехаць, каб убачыць цікава-асаблівыя рэчы, характэрныя толькі для Беларусі. З намі быў спявак Сяргей Башлыкевіч з гітарай, які гатаваў з намі беларускія стравы; ён закрануў ўсіх сваёй цеплынёй, харызмай, адкрытасцю ;) Усе госці нашага праекту расказвалі пра свой шлях да беларускай мовы, давалі нам свае парады, паказвалі добры прыклад.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства адчувалі сябе ўтульна ў хатняй атмасферы. Вось уражанне адной дзяўчынкі, што прымала ўдзел у Беларускім Уікэндзе: «Трэба рабіць болей такіх мерапрыемстваў, у якіх я з задавальненнем далей буду прымаць удзел. Выдатныя таленавітыя людзі, беларускамоўнае асяроддзе, цікавыя конкурсы! Бавіла час з задавальненнем і карысцю, атрымала новыя веды па гісторыі Беларусі».

Мы чакаем усіх на нашых наступных мерапрыемствах! :)

3LZJH9ASrMA-_lZ-DQUs6s6vVS6dxeTqA 9c0Mf-E-Mho DJm0EXExiz4 dLM2-c75HHg DRvq6xC5xck fDFSdwqKufg GqJg_la6BJE HfE-GUfxHc8 IE2Ks_Nto6U IPAnGaBIs54 kglqT5jEh5o kPv1arj5-aE Kq41NiPcn00 Nqyr1LR9lKo pXVCZ7MJUG8 qnTJy4C4FfQ rabHhwmSzt0 rrwVzreElMQ sYJLsE2LQj8 WH-VgNpcmEU yRRcBdxfopI ZmRMnxlFYc8

Pin It on Pinterest