Усіх жадаючых гарадзенцаў рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя “Грамадзянскі форум” запрашае далучыцца да ўнікальнай настольнай гульні “Палітовічы”, паразмаўляць па-беларуску і абмеркаваць тыя актуальныя пытанні ў жыцці гораду і краіны, якія хвалююць кожнага з нас.
Коратка пра гульню. “Палітовічы” – гэта вясёлы і цікавы шлях вывучэння асноў працэса мясцовага самакіравання. Удзельнікі будуць “кіраваць” горадам ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў, як гэта звычайна бывае ў жыцці, вырашаць пытанні падаткаў і бюджэту, а таксама праводзіць перамовы з прадстаўнікамі іншых партый, адстойваючы свае інтарэсы.
Калі: 9 снежня, 19.00
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця UCentry
Колькасць удзельнікаў гульні-сустрэчы абмежавана – патрэбна папарядняя рэгістрацыя па спасылцы (да 8 снежня ўключна).