У Еўропе існуюць групы моладзі,якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы: мігранты, уцекачы і нацыянальныя меншасці. З пункту гледжання распрацоўкі палітыкі яны апісаныя як “цяжкадаступныя”  групы. Маладыя людзі з такім бэкграўндам сутыкаюцца з праблемамі, асабліва калі яны з’яўляюцца мігрантамі з «трэцяга свету», ці калі яны належаць суполкам, якія, у сілу гістарычных або культурных фактараў маюць сваю ўласную субкультуру і традыцыі.

Праект па дадзенай тэматыцы пройдзе ў Берлiне (Нямеччына) 7-15 снежня 2018 г.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца:

— моладзевыя працаўнікі

— ва ўзросце 18+, якія

— валодаюць ангельскай мовай

+ маюць досвед па тэме навучальнай сустрэчы.

 

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу (да 180 еўра з тэрыторыі Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

— аплата за ўдзел – 40 еўра (аплочваецца пад час праекта)

— віза аплочваецца самастойна

Каб падацца, трэба

Запоўніць анкету да 26 лістапада.

+падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook – https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

Pin It on Pinterest