Партнеры “Грамадзянскага Форуму” з НДА “Добрая Воля” запрашаюць беларускую моладзь да удзелу ў моладзевым абмене Erasmus+ “Маўчанне не золата!”.
Кароткае апісанне праекта:
Тэма праекта «МАЎЧАННЕ НЕ ЗОЛАТА” мае дачыненне ў першую чаргу да правоў чалавека і іх кантроля, датычна кантролю анлайн-гвалту, звязанага з адрозненнямі па гендэрнай прыкмеце. Такія акты з’яўляецца толькі крокам на шляху да гвалту ў рэальным жыцці.
Мэтай праекта з’яўляецца стымуляванне маладых людзей казаць пра гвалт і умець папрасіць аб дапамозе, умець аказаць сумесны супраціў гвалтоўным дзеянням.
Праект навучыць моладзь:
-як абараніць сябе ад подлых людзей, якіх можна сустрэць у рэальным жыцці і ў інтэрнэце пад выглядам добразычліўцаў, дарадцаў
-дапаможа сфармаваць пачуццё талерантнасці і павагі да тых, якія адрозніваюцца.
Дзе, хто і калі?
Сустрэча адбываецца паміж 29 сакавіка – 6 красавіка 2019 (першы і апошні дзень – для прыезду і ад’езду).
Месца правядзення – горад Rustavi (побач з Тбілісі) у Грузіі.
Профіль удзельніка:
1)узрост:
- лідар групы 18+
- моладзь 16-30 год (4 удзельнікі)
2)цікава развіваць братэрскія ўзаемаадносіны з прадстаўнікамі іншых краін
3)цікавасць да правоў чалавека
4) валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні вітаецца.
Умовы ўдзелу:
— Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
— рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра
— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям»
Для ўзелу запоўнiце заяку па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdxzxkbcPLlrGya2Mwwlgb6T_fF8Uq6i5WzOSsACA5c8xy1ag/viewform
А таксама падпiшыцеся на групы НДА “Добрая Воля” VK альбо FB
https://www.facebook.com/groups/erasmusby/
Дэдлайн 31 студзеня!
Падрабязней пра моладзевы абмен i кантакты арганiзатараў шукайце тут