Нашы сябры з НДА “Добрая Воля” запрашаюць прыняць удзел у моладзевым абмене Erasmus+ “Мастацтва для шчаслівых людзей” у Турцыi!

Кароткае апісанне праекта:

“Мастацтва для шчаслівых людзей” – гэта міжнародны культурны абмен, які будзе праходзіць у Эскішэхіры. 37 маладзёнаў без папярэдняга вопыту ў Erasmus + са Швецыі, Фінляндыі, Даніі, Беларусі, Турцыі, Нарвегіі сустрэнуцца на 8 дзён для таго, каб пазбавіцца бар’ераў і пабудаваць мост паміж гэтымі краінамі. Канцэпцыі такія, як традыцыяналізм, стэрэатыпнае мысленне, інтэграцыя, рэгіянальная ідэнтычнасць і многае іншае стануць асноўнымі тэмамі для абмеркавання. Мэтай семінараў будзе спрыянне пачуцця цярпімасці і павагі да розных культур і народаў. Разам удзельнікі падрыхтуюць спектакль, які будзе прадстаўляць падабенства паміж усімі еўрапейскімі краінамі.

Дзе, хто і калі?

Абмен адбудзецца між 24 лютага – 5 сакавіка 2019 (першы і апошні дзень – для прыезду і ад’езду).

Месца правядзення – горад  Эскiшэхiр (старажытная сталіца Турцыі).

 

Профіль удзельніка:

1)узрост:

  • лідар групы 18+
  • моладзь 18-30 год (4 удзельнікі)

2)няма досведу ў міжнародных абменах

3)цікава развіваць братэрскія ўзаемаадносіны з іншымі прадстаўнікамі еўрапейскіх краін (не гледзячы на тое, з якіх краінаў яны імігравалі ў Еўропу).

4) валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні вітаецца.

 

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

(падарожжа аплочваецца з тэрыторыі Польшчы)

— рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра

— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям»

 

Каб падацца трэба запоунiць анкету па спасылцы

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScAlbB8BAg7kcZVHxdE9eHppt-p-QWcVO_d7dyFK4T_FiL0YQ/viewform 

а таксама падпiсацца на суполкi НДА “Добрая Воля”

https://vk.com/erasmus_by цi https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

Падрабязней пра праект, а таксама кантакты арганiзатараў шукайце тут

http://mihck.info/node/875

Pin It on Pinterest