Кампанія «Гражданственность.BY» пры падтрымцы ГА «Цэнтр Сацыяльных Інавацый» арганізуе конкурс сцэнарыяў/эсэ на тэму “Сучасная беларуская грамадзянскасць”.

Што для нас, сучасных жыхароў Рэспублікі Беларусь, значыць простая фраза «я — грамадзянін»? Канстатацыя месца жыхарства, абавязкі і правы, хакей? Давайце разам знойдзем адказы на гэтыя пытанні!

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, у каго ёсць цікавыя ідэі, лепшыя з якіх будуць увасоблены ў жыццё.

Мэта конкурсу — стварэнне новых арт-прадуктаў для прасоўвання ідэі актыўнага грамадзянства, прыцягненне ўвагі грамадства да тэмы актыўнага грамадзянскага ўдзелу ў жыцці краіны.

Умовы ўдзелу:

— Удзельнікам конкурсу можа стаць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 18 год. Заяўка на ўдзел можа быць індывідуальнай і калектыўнай.
— Прыём прац ажыццяўляецца з 16 лютага да 16 Сакавіка 2015 года. Працы прымаюцца на grazhdanstvennost.by@gmail.com з пазнакай «конкурс».
— Праца павінна прытрымлівацца вызначанага фармату (сцэнар /эсэ) для дакументальнага альбо пастановачнага фільма з зададзенымі часовымі рамкамі ў 20 хвілін.

Па лепшым сцэнары будзе зняты кароткаметражны фільм. Падвядзенне вынікаў і вызначэнне пераможцаў конкурсу — 20 сакавіка 2015.

Вітаюцца свежыя і цікавыя ідэі!

Pin It on Pinterest