Мультыкультуралізм – даволі неадназначны панятак, хтосьці нават лічыць яго недарэчным і памылковым ва ўжыванні. Сапраўды, сутнасць гэтага панятка можа змяняцца ад таго, які сэнс у яго укладае суразмоўца. Абаронцы мультыкультурнай палітыкі лічаць яго (мультыкультуралізм) абавязковай прыкметай сучаснага прагрэсіўнага грамадства, які ў першую чаргу палягае на тым, што людзі розных рас, рэлігій і этнасаў павінны мірна суіснаваць разам, не адмаўляючыся пры гэтым ад сваіх культурных асаблівасцей. У ідэале. На паперы выглядае цудоўна і зманліва. А што на самой справе?

Пабудова мультыкультурнага грамадства – складаны працэс, балансаванне паміж далучэннем мігрантаў у культурны кантэкст, альбо выключэннем з яго. Атрымоўваецца такая “памяркоўная інтэграцыя”, якае павінна спрыяць адаптацыі мігрантаў у новай краіне праз штучнае стварэнне звыклага асяродка пры захаванні культуры нацыянальнай большасці.

Пагэтаму паўстае пытанне: ці магчымая ў прынцыпе такая інтэграцыя мігрантаў, каторая абыйшлася б без асіміляцыі. Але ж няўжо асіміляцыя не з’яўляецца абавязковай умовай для здаровага функцыянавання палітычнай супольнасці? Няўжо ўснаванне самастойных сацыяльных груп-носьбітаў асобных культур не прывядзе да размовы не аб шмат-культурнасці грамадства, а аб суіснаванні ўнутры адной дзяржавы розных грамадскіх супольнасцей, якія будуць мець нізкі ўзровень палітычнай ідэнтычнасці?

Не думаю, што ў кагосці засталісь ілюзіі наконт ажыцяўлення мультыкультурнай палітыкі у Заходняй Еўропе і наконт тых праблем, да якіх прывяло недарэчнае яе прымяненне. Генеральны сакратар Савета Еўропы даволі адназначна выказаўся на гэты конт: “Мультыкультурнасць спрыяе стварэнню паралельных супольнасцей у адной дзяржаве. Некаторыя паралельныя супольнасці сталі глебай для росту небяспечных і радыкальных ідэй”.

Самі лідэры Еўропы прызналі, што палітыка “еднасці ў адрозненнях” правалілась. З цягам часу ў краінах ЕЗ расце незадаволенасць адчужанасцю і агрэсіяй з боку мігрантаў. Галоўную праблему складае менавіта рэлігійная спецыфічнасць розных культур і іх гістарычнае супрацьстаянне, а не тое, што новыя жыхары еўрапейскіх краін не маюць агульнай з новым домам палітычнай ідэнтычнасці. У кіраўніцтва краін ЕЗ не атрымалась пабудаваць такое грамадства, ў якім бы імкнулісь суіснаваць прадстаўнікі разнастайных культур. Мне падаецца, што гэта адбываецца з-за таго, што монакультурным мігранцкім групам дазваляецца тое, што якасна адрозніваецца ад каштоўнасцей еўрапеёскага грамадства. Паўстае заканамернае пытанне: чаму мігранты з мусульманскіх краін могуць патрабаваць будаваць мячэці ў сталіцы Францыі, а французы ў ААЭ нават і не падумваюць аб будаўніцтве там касцёлаў?

Мультыкультуралізм як шматбаковае наступства міграцыйных працэсаў справакаваў у Еўропе кансерватыўную рэакцыю. Так, напрыклад, іспанскі прэм’ер-міністр Азнар бачыць у ім сапраўдную пагрозу для ўсёй Еўропы. «мультыкультуралізм расколвае грамадства, — сцвярджае ён, — краіна ўсё роўна што дом: ён месціць абмежаваную колькасць людзей і не бязмежны.»

Ідэальнае, на мой погляд, мульцікультурнае грамадства павінна ўяўляць сабой такое грамадства, якое будзе здольнае спалучаць роўнасць магчымасцяў з культурнымі адрозненнямі. Гэта грамадства, у якім індывідам прадастаўлена магчымасць выбару, якія культурныя ўзоры з’яўляюцца іх «ўласнымі». Культурная разнастайнасць — гэта не толькі і не столькі этнічная разнастайнасць. Гэта разнастайнасць жыццёвых стыляў, культурных арыентацый і культурных тэндэнцый.

Сёння патрэбен толькі такі мультыкультуралізм, які заснаваны на імкненні мець у адным грамадстве магчымасці для самарэалізацыі розных этнічных груп з іх асаблівасцямі, не проста звязанымі з нейкай формай адзення, а менавіта з правіламі, па якіх жыве соцыум або соцыумы.

Вольга, 22 гады.
Участник конкурса эссе «Мультикультурализм как государственная политика: прорыв или провал?»

Мнение организации может не совпадать с мнением автора текста.

Pin It on Pinterest