Прымаць удзел у «Ярмарках праектаў» ад кампанii «Будзьма беларусамi» стала ўжо добрай традыцыяй для прадстаўнiкоў «Грамадзянскага Форуму». Гэта ўжо чацвёртая «Ярмарка», што праходзiць з нашым актыўным удзелам. Раней ГФ увайшоў у гiсторыю прапанаваўшы да рэалiзацыi незвычайныя для ўрбанiстычнай прасторы праекты па графiцi i стрыт-арту. I не проста прапанаваўшы, а рэалiзаваўшы першыя падобныя праекты ў Беларусi. Гэтую, несумненна добрую традыцыю, мы працягваем i цяпер, на чарговай «Ярмарцы».

Аднак накiрунак дзейнасцi цяпер змянiўся. Стрыт-арт праекты, якiя так палюбiлi магiлеўчане, на гэты раз саступiлi iдэе, з аднаго боку, менш крэатыўнай. Але больш простай у рэалiзацыi, зразумелай i, як згадзiлiся гледачы, не менш цiкавай. У тайм-кафэ «13:87», што у Бабруйску, на «Ярмарцы праектаў» ад кампанii «Будзьма беларусамi» на гэты раз была прэзентавана iдэя URBAN QUEST для Магiлева. Сутнасць яе вельмi простая – папулярызаваць мясцовую культуру, садзейнiчаць развiццю гiстарычнай памяцi праз творчую форму – iнтэлектуальна-краязнаўчае спаборнiцтва. Гэтае спаборнiцтва будзе ўключаць дзве часткi – краязнаўчае арыентаванне i iнтэлектуальны квiз на веданне знакамiтых i зусiм незнаёмых мясцiн Магiлёва. Акрамя такой мэты, пэўна, не залiшнiм будзе ўспомнiць i пра развiццё тым-бiлдынгу i ўзаемапаразумення памiж самымi рознымi ўдзельнiкамi спаборнiцтва (з дзяржаўных арганiзацый, НДА, працоўных калектываў, бiзнес-структур). Пагадзiцеся, што традыцыяныя метады папулярызацыi мясцовай культуры, экскурсii i лекцыi, ужо маладзейсныя. Трэба прасоўваць блiзкiя да нас iдэi метадамi творчымi i крэатыўнымi, такiмi як URBAN QUEST.

Пэўна таму праект i быў дастаткова цёпла ўспрыняты аўдыторыяй. I нават паступiлi прапановы перанесцi яго з Магiлёва ў Бабруйск, дзе таксама шмат аматараў роднай гiсторыi. Гэта i ёсць галоўны вынiк прэзентацыi, фармiраванне каманды аднадумцаў. Бо РАЗАМ ДА СПРАВЫ iсцi занадта лягчэй!

Калi ў вас ёсць iдэi да мясцовага культурнага развiцця – звяртайцеся да нас – belaruscivilforum@gmail.com.

Pin It on Pinterest