17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй (The International Day Against Homophobia, Transphobia and Biphobia — IDAHOT). 17 траўня 1990 года Генеральная асамблея Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасць са спіса псіхічных захворванняў.

У гэты дзень усе неабыякавыя выказваюць сваю падтрымку і салідарнасць з лесбіянкамі, геямі, бісэксуаламі і транссэксуаламі усяго свету, у тым ліку і з тымі, хто не мае магчымасці выступаць за свае правы.
Дзень 17 траўня нагадвае нам, што ўсе мы роўныя ў незалежнасці ад нашай сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці, і што мы павінны падтрымліваць адно аднаго і супрацьстаяць гвалту і дыскрымінацыі.

«Грамадзянскі форум» як моладзевая арганізацыя, якая заўсёды прытрымліваецца ідэй гендарнай роўнасці і антыдыскрымінацыі, далучаецца да IDAHOT.
Нашыя актывісты і сябры арганізацыі сфатаграфаваліся для постэраў кампаніі «No hate in Belarus», якая распачынаецца «Грамадзянскім форумам» і іншымі грамадскімі актывістамі.

Далучайцеся і вы! Цягам 17 траўня публікуйце свае фотаздымкі ў сацыяльных сетках з хэштегамі #IDAHOTby #IDAHOT #may17IDAHOT #NOHATEINBELARUS.
Пакажыце сваю падтрымку!

 

Pin It on Pinterest