Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі «Еўропа 2014: гуманітарныя веды паміж мінулым і будучыняй» якая пройдзе з 16 па 17 мая ў Вільні, Літва.

EHU logo 2012-01.jpg

Мэта студэнцкай канферэнцыі «Еўропа 2014: гуманітарныя веды паміж мінулым і будучыняй» — спрыяць фармаванню ва ўдзельнікаш бачання асаблівай праблематыкі гуманітарных ведаў і шляхаў яго асэнсавання ў натуральнай сувязі са зместам жыццёвага свету чалавека. Панятак «гуманітарныя навукі» ўжываецца ў дадзеным выпадку ў ягоным гранічна шырокім сэнсе, спалучаючы ў сабе як сацыяльныя навукі (эканоміка, права, сацыялогія і да г. п.), так і тое, што ў англійскай мове абазначаецца як humanities. Тэматыка канферэнцыі дапаможа лепш зразумець патрэбу ў ажыццяўленні індывідуальных намаганняў па асэнсаванню спадчыны еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі і выпрацоўцы сваёй ўласнай мовы для артыкуляцыі шляхоў рэагавання і вынаходжання адказу на надзённыя жыццёвыя пытанні.

Удзельнікі таксама будуць мець магчымасць пазнаёміцца з работай магістэрскіх і бакалаўрскіх акадэмічных праграм Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. Падчас канферэнцыі пройдзе шэраг міждысцыплінарных «круглых сталоў», майстар-класаў і трэнінгаў, арганізаваных студэнтамі ўніверсітэту з удзелам прадстаўніком недзяржаўных арганізацый, навукова-даследчыцкіх цэнтраў.

У межах працы канферэнцыі плануецца правесці наступныя секцыі:

  • Мова гуманітарных навук
  • Праблемы станаўлення міжнароднага і еўрапейскага правапарадку
  • Канстытуцыяналізм і прававыя інструменты абароны правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
  • Mapping Knowledge
  • Даследаванне рэлігійнага жыцця як міждысцыплінарны праект
  • Тэалогія і публічная сфера
  • Працэсы еўрапеізацыі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: сацыяльна-палітычныя і эканамічныя аспекты
  • Публічная палітыка і трэці сектар: праблемы азначэння і аналізу ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы (ЦУЕ)
  • Гуманітарныя навукі і адукацыя
  • Інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны – шлях да гуманітарнага пазнання
  • History from below – гісторыя «знізу»
  • Культурная спадчына ў кантэксце глабальных выклікаў сучаснасці
  • Сучаснае мастацтва: паміж класікай і авангардам
  • Медыякультура: аналіз, інтэрпрэтацыя, крытыка
  • (Не)актуальныя праблемы гендарнай тэорыі
  • Папулярызацыя ўрбанізму і новыя прафесійныя ідэнтычнасці
  • Дызайн і гуманітарныя навукі: уяўленні аб дызайне на постсавецкай прасторы
  • Псіхалогія як сацыяльная практыка
  • Сучаснае грамадства: паміж індывідуалізмам, калектывізмам і практыкамі супольнасцяў
  • Канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў
  • Between market and society: a German model of economics

Таксама падчас канферэнцыі плануецца правесці шэраг круглых сталоўпрэзентацый кніг істудэнцкіх навуковых праектаў.

Працоўныя мовы канферэнцыі: англійская, нямецкая, беларуская, руская.

Удзел у канферэнцыі – на падставе конкурсу. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 16 сакавіказапоўніць і падацьанлайн-заяўку. Вынікі конкурснага адбору будуць паведамленыя не пазней за 15 красавіка 2014 г. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых працаў.

Візавая падтрымка

Студэнты, якім неабходная візавая падтрымка, павінныя ў заяўцы пазначыць пашпартныя звесткі для атрымання візаў. Віза выдаецца бясплатна.

Жытло

На перыяд правядзення канферэнцыі (16–17 траўня) усім удзельнікам прадастаўляецца жытло (бясплатна).

Кантакты

Кантактны адрас:  studentconference@ehu.lt За абнаўленнямі сачыце на старонцы канферэнцыі http://www.ehu.lt/ru/conference/studencheskaja-konferencija-egu, а таксама на нашых старонках у сацыяльных сетках: VKFacebook.

 

Pin It on Pinterest