Міністэрства адукацыі Беларусі ўпершыню распрацавала рэйтынг вышэйшых навучальных устаноў, паведамляе Generation.by. Спіс складзены паводле вынікаў прыёмнай кампаніі 2013 года.

WsqbwvVvphk

На першых трох месцах — БДУ, БНТУ і БДУіР адпаведна. Саму высокую пазіцыю з несталічных ВНУ заняў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт — сёмае месца. Агулам у спіс увайшло 48 навучальных устаноў. На апошнім месцы ў рэйтынгу стаіць Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут.

У формулу разліку ўвайшлі наступныя значэнні, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі:

  • — сума балаў, набраных студэнтамі па ўсіх спецыяльнасцях, з улікам выканання кантрольных лічбаў прыёму;
  • — колькасць абітурыентаў, прынятых на бюджэт па пэўнай спецыяльнасці;
  • — колькасць абітурыентаў, прынятых на ўмовах аплаты па пэўнай спецыяльнасці;
  • — прахадны бал па пэўнай спецыяльнасці для абітурыентаў, прынятых за кошт бюджэту і на ўмовах аплаты;
  • — колькасць абітурыентаў, залічаных без уступных экзаменаў (пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэаты спецыяльных фондаў);
  • — колькасць залічаных замежных грамадзян;
  • — працэнт выканання кантрольных лічбаў прыёму.

 

Рэйтынг ВНУ Беларусі па версіі Міністэрства адукацыі

1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
2. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
3. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
4. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
5. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
6. Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
7. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Янкі купалы
8. Віцебскі дзяржаўны ордэна дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт
9. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Францыск Скарыны
10. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
11. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М.Машэрава
12. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна
13. Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
14. Брэcцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
15. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
16. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
17. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
18. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М.Танка
19. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
20. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А.Куляшова
21. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт
22. Беларуская дзяржаўная ордэнаў кастрычніцкай рэвалюцыі і працоўнага чырвонага сцяга сельскагаспадарчая акадэмія
23. Беларуска-расійскі ўніверсітэт
24. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
25. Беларускі дзяржаўны аграрна тэхнічны ўніверсітэт
26. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
27. Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
28. Віцебская ордэна «Знак пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
29. Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт ім. Сухога
30. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
31. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. І.П.Шамякіна
32. Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін
33. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання
34. Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
35. Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт ім. Сахарава
36. Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
37. Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
38. Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі
39. БІП — інстытут правазнаўства
40. Мінскі інстытут кіравання
41. Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж
42. Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
43. Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
44. Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж
45. Інстытут сучасных ведаў
46. Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі
47. Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва
48. Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут

Pin It on Pinterest