Нашыя сябры з Фундацыi “Добрая воля” запрашаюць беларускую моладзь прыняць удзел у моладзевым абмене Erasmus+ Between Difference and Equality – Social Inclusion of Minorities, што адбудзецца ў Партугалii 23-29 чэрвеня 2019 г.
Асноўнай тэмай праекта з’яўляецца сацыяльная ізаляцыя і адсутнасць талерантнасці ў непасрэдных адносінах з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў. Праект падкрэслівае патрэбу ў адукацыі адносна талерантнага стаўлення і інклюзіўных паводзінаў. Сацыяльная інтэграцыя і разнастайнасць з’яўляецца шматвектарнай тэмай і яе прасоўванне з’яўляецца вельмі складаным, таму гэта з’ява павінна быць прааналізавана ў розных кантэкстах.
Калі?
Праект адбываецца паміж 23–29 чэрвеня 2019 (першы і апошні дзень на прыезд\ад’езд)
Падрыхтоўчая сустрэча арганізацый (APV) 16-17 красавіка. У ёй павінны ўзяць удзел 2 чалавекі (лідар + 1 удзельнік) ад кожнай групы.
Дзе?
Мясцовасць Albergaria-a-Velha, каля горада Aveiro у Партугаліі (прыблізна 280 км ад Лісабона і ў 70 км ад Порта, з прамымі чыгуначным транспартам да Aveiro).
Хто?
Мы шукаем 5 маладзёнаў 16-30 год і аднаго лідара 18+,
-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта,
-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
-вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям». (каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)
-перавага аддаецца заяўкам, якія былі запоўненыя да 10 сакавіка, а таксама гатовым прымаць удзел у падрыхтоўчай сустрэчы.
Умовы ўдзелу
-выдаткі на дарогу(ад Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
-рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра
-максімальная сума транспартных выдаткаў – 360 еўра.
20,00 € – праезд ад аэрапорта да месца правядзення. Гэты транспарт забяспечваецца з дапамогай арганізатара(цана вылічваецца з агульнай сумы на праезд).
Каб падацца трэба
Запонiць анкету https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScGX1pC1oyHLFOtMCNUiGhwEBk0NHTG4bfafQaFqbE83C74-g/viewform
А таксама падпісацца на суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook – https://www.facebook.com/groups/erasmusby/