Беларускі Дом у Варшаве і РГМА “Грамадзянскі Форум” запрашаюць да ўдзелу ў адукацыйным візіце “Свядомы студэнт” у Варшаве. Вiзiт адбудзецца 21-26 лiстапада 2017 г.
Да удзелу запрашаецца актыўная беларуская моладзь. Умовы ўдзелу:
– удзельнікі павінны з’яўляцца студэнтамі дзённай ці завочнай формы навучання ў беларускай выйшэйшай установе адукацыі;
– прымаючы бок аплочвае транспартныя выдаткi (просiм карыстацца найбольш эканамiчным вiдам транспарту, перш за ўсё аўтобусам), харчаванне i пражыванне ўдзельнiкаў, аказвае вiзавую падтрымку ў атрыманні шэнгенскай вiзы;
– удельнiк абавязаны ўдзельнiчаць у мерапрыествах на працягу усяго навучальнага вiзiта;
– удзельнiк бэры на сябе абавязак па распаўсюджаннi вынiкаў праекта, у тым лiку ў фармаце пост-рэлiзаў, правядзеннi прэзентацый у сваiм ВНУ;
– працоўныя мовы праекта – беларуская, руская, польская (будзе арганізаваны пераклад)
Для ўдзелу ў праекце, калi ласка, запоўнiце наступную форму:
Дэдлайн – 7 лiстапада, 23:59.
Дата абвяшчэння вынiкаў – не пазней за 10 лiстапада.
Па выніках адбора будуць праінфармаваныя ТОЛЬКI абраныя удзельнікі!