АНЯ ІВАШКЕВІЧ – НОВЫ СТАРШЫНЯ “ГРАМАДЗЯНСКАГА ФОРУМА”!
Упершыню за 16-ці гадовую гісторыю РГМА “Грамадзянскі форум” старшынёю арганізацыі стала дзяўчына – АНЯ ІВАШКЕВІЧ!
4 лістапада адбыўся з’езд “Грамадзянскага форума”, на якім быў абраны новы старшыня нашай арганізацыі.
З’ездз прайшоў у канферэнц залі гатэля “Вікторыя”.
Акрамя чальцоў арганізацыі на з’ездзе прысутнічалі прадстаўнікі з сяброўкіх арганізацый: нарвежскай Unge Venstre (маладыя лібералы), расійскага “Яблака”, некалькіх маладзёжных беларускіх арганізацый.
На з’ездзе былі вырашыны некалькі пытанняў – прыняцце новых чальцоў, абаранне старшыні, абранне Цэнтральнага савета, абранне рэвізійнай камісіі, унясенне паправак ва Ўстаў арганізацыі.
Самым напружаным момантам было абранне новага старшыні аргнізацыі. У зацятай перадвыбаранай барацьбе перамогу атрымала Аня Івашкевіч. Другім стаў Павал МАХІНАЎ.