Для каго: магістры палітычных навук, сацыялогіі, псіхалогіі, права, эканомікі
Дзе: Брэмен, Нямеччына
Калі: 1 верасня 2014 г. – 31 жніўня 2017 г.
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя 1300 еўра штомесяц
Дэдлайн: 15/02/2014
Міжнародная школа сацыяльных навук у Брэмене прапаноўвае стыпендыі на даследванні ў наступных сферах: глабальнае кіраванне і рэгіянальная інтэграцыя; сацыяльнае дзяржаўнае забяспечанне, няроўнасць, якасць жыцця; сацыяльна-культурны змены жыцця.
Патрабаванні да кандыдатаў: ступень магістра палітычных навук, сацыялогіі альбо псіхалогіі. Таксама вітаюцца кандыдаты з магістарскімі ступенямі па эканоміцы, праву.
Перавага пры адборы аддаецца замежным кандыдатам, асабліва жанчынам.
Памер стыпендыі: 1300 эўра ў месяц на працягу 36 месяцаў.
Больш інфармацыі адносна праграмы, спіс патрэбных дакументаў можна знайсці на сайце.
Пытанні можна дасылаць на электронную скрыню admissions-officer@bigsss-bremen.de.
via adukacyja.info