19-20 кастрычніка ў Мінску пройдзе «RADA FORUM» двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі і моладзевай палітыкі.
Мэта канферэнцыi: павялічыць уцягнутасць і разуменне моладдзю і ключавымі гульцамі сектара працэсаў прыняцця рашэнняў у сферы моладзевай палітыкі для паляпшэння становішча моладзі і ўзмацнення яе ўдзелу.
Мерапрыемства збярэ прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый, акадэмічнай супольнасці і міжнародных інстытутаў. Удзельнікі і ўдзельніцы форума змогуць
– абмеркаваць бягучае становішча спраў у моладзевай палітыцы Беларусі,
– даведацца пра міжнародны досвед па стварэнні і імплементацыі моладзевай палітыкі,
– сфармаваць павестку дня моладзевага сектара і моладзевых арганізацый на аснове дадзеных актуальных даследаванняў аб становішчы моладзі,
– падрыхтаваць сумесныя рэкамендацыі да дакумента “Канцэпцыя стратэгіі моладзевай палітыкі да 2030 года”.
Хто можа прыняць удзел:
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых ініцыятыў;
▪ моладзевыя лідары і лідаркі, актывісты і актывісткі;
▪ арганізацыі, якія працуюць з моладдзю;
▪ эксперты і эксперткі, даследчыкі і даследчыцы;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржаўных арганізацый/устаноў;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы мясцовых органаў улад;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы міжнародных арганізацый;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы з медыя;
▪ прадстаўнікі і прадстаўніцы бізнес-супольнасці.
Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы: http://bit.ly/2maDTLV
Дэдлайн – 8 кастрычніка ўключна.
Пра вынiкi адбору вам паведамяць не пазней за 10 кастрычніка.
Па ўсіх дадатковых пытаннях пiшыце на info@rada.fm
Мерапрыемства ў Facebook: https://web.facebook.com/events/461636764432498/

 

Pin It on Pinterest