СЕМІНАРСКІЯ ВЫХОДНЫЯ

Першыя выходныя лістапада атрымаліся насычанымі на падзеі для “Грамадзянскага Форума”.
3-4 лістапада ў новым студэнцкім хостэле Арт-Хаус прайшлі адразу два семінар ” Грамадзянскага форума”. 

“Make Hurtok – make yourself  — семінар на якім ўдзельнікі атрымалі веды пра нефармальную адукацыю, механізмы стварэння і функцыянавання навучальных гуртокоў.  Семінар правяла трэнер  Алёна Вялічка.

Семінары ГФ адметныя не толькі навучальнымі тэхналогіямі, але і добрай кампаніяй, прыязнай цёплай атмасферай, іншаземнымі гасцямі.

На гэтым семінары былі прадстаўнікі з нарвежскай партнёрскай ГФ арганізацыі Unge Venstre (Маладыя лібералы Нарвегіі).

Семінар “Make Hurtok – make yourself” атрымаўся насычаным на ідэі гурткоў і адукацыйня праекты – падарожжы, беларуская мова, it-техналогіі. Арганізатары спадзяюцца, што ў  хуткім часе ўдзельнікі рэалізуюць свае гурткі – і рэалізуюць сябе.

17-18 лістапада пройдзе апошні ў гэтым сезоне адукацыйны семінар “Грамадзянскага форума” – «Навучальныweek-end».

Pin It on Pinterest