БАВГ і музей “Дом Анны Франк” запрашаюць на трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці ў горадзе “Шпацыр па памяці” ў Гародні, які адбудзецца 1-3 красавіка 2016 года.
У межах трохдзённага трэнінгу адбудзецца вывучэнне помнікаў альбо памятных месцаў, якія выклікаюць найбольшую цікавасць; таксама майстар-класы па здымцы і мантажу відэа. Апроч таго гарантуюцца цёплая гарбата/кава, смачныя абеды і прыемная, сяброўская атмасфера.
Удзел у трэнінгу бясплатны.
Для ўдзелу неабходна да 30 сакавіка запоўніць анкету
Спасылкі: падзея ў Facebook, відэа зробленыя на мінулых трэнінгах.
Па пытаннях пішыце на: l.shynder@annefrank.nl