Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрашае да ўдзелу ў працоўнай сустрэчы “Як распрацаваць і рэалізаваць паспяховы праект”, што адбудзецца 13 лютага 2014 года з 12:00 да 18:30 ў г. Віцебск.
У часе сустрэчы ўдзельнікі атрымаюць рэкамендацыі па напісанні паспяховых праектаў, пачуюць пра актуальныя магчымасці для ўдзелу беларускіх арганізацый у міжнародных конкурсах праектаў, даведаюцца пра паспяховы досвед напісання ды выканання такіх ініцыятыў. Апроч таго, будзе зладжана практычная сесія і кансультацыі па адкрытых на сёння конкурсах праектаў.
На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя паслуг ініцыятывы «Дом узаемаразумення»: бясплатныя кансультацыі для грамадскіх арганізацый па пытаннях падрыхтоўкі і напісання праектнай заявы, а таксама па пытаннях рэалізацыі праектаў, маніторынга ды справаздачнасці.
Акрамя таго, у рамках працоўнай сустрэчы распавядуць пра магчымасці арганізацыйнага развіцця беларускіх некамярцыйных арганізацый.
Для ўдзелу ў сустрэчы просім Вас да 11 лютага 2014 г. даслаць анкету-заяўку на электронны адрас: oeec.ngo@gmail.com
Не пазней за 12 лютага, супрацоўнікі нашага Офісу дадаткова праінфармуюць усіх адабраных удзельнікаў пра месца правядзення рабочай сустрэчы.
Па ўсіх узніклых пытаннях, звяртайцеся, калі ласка, па тэлефонах: +375 17 392 21 53, +375 44 761 31 51, (Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый»)
Анкета-заяўка Віцебск BEL
ПРОГРАММА Витебск 13.02.2014 Предварительная