«Як выжыць у рэальным жыцці?» – моладзевы абмен у Славеніі ад нашых партнераў з НДА “Добрая воля”
Моладзевы абмен «Як выжыць у рэальным жыцці?» — гэта выдатная магчымасць для маладых людзей набыць больш арганізатарскіх навыкаў, навыкаў працы у групе, навучыцца метадам нефармальнай адукацыі/ ацэнкі сваіх дасягненняў.
У выніку гэтага абмену, мы убачым больш кампетэнтных маладых людзей, якія маглі б падзяліцца атрыманымі ведамі ў мясцовых супольнасцях.
Гэты абмен падрыхтуе ўдзельнікаў да ўмоваў «21-га стагоддзя» так, што яны будуць у стане вырашаць складаныя задачы цяпер і ў будучыні. Асаблівая ўвага надаецца кампетэнцыям крытычнага мыслення, камунікацыі, супрацоўніцтва, творчасці і інавацый. Гэтыя навыкі дапамагаюць дзецям і моладзі цалкам рэалізаваць свой патэнцыял і дапамагаюць навучанню ў школе.
Абмен пройдзе 25 лютага –2 сакавіка 2019 года
Дзе: Iдрыя, Slovenia
Для каго: моладзь 15-18 год + адзін лідар групы 18+
Каб падацца трэба:
Запоўніць анкету да 10 лістапада.
+падпісацца на суполку “Добрай волi” ў VK – vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook – https://www.facebook.com/groups/erasmusby/
Умовы ўдзелу:
— Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
— рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра
— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям»
— віза аплочваецца самастойна
Больш падрабязна пра абмен чытайце тут
https://vk.com/@erasmus_by-survive-slovenia